Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прызнанне, што не гатовы мець справы з выбаршчыкамі». Ці можа Лукашэнка цалкам адмяніць прэзідэнцкія выбары?
  2. Жаркого лета не предвидится? Синоптик Рябов рассказал о погоде на следующую неделю
  3. Усплыў пабочны эфект новаўвядзенняў па крэдытах на аўтамабілі Geely
  4. Што з чэргамі на мяжы пасля паведамленняў ДПК пра тое, што Польшча нібыта перастала пускаць аўтобусы?
  5. Чиновники решили взяться за очередную категорию работников — думают навести порядок в отрасли
  6. Ціханоўская расказала падрабязнасці пра пагрозы яе дзецям у кабінеце Ярмошынай у 2020 годзе
  7. И снова оранжевый. Синоптики предупредили об опасной погоде в воскресенье
  8. Эксперты ISW оценили планы Путина по захвату половины территории Украины к 2026 году
  9. Из России «прилетела» новость, которая способна повлиять на ситуацию на валютном рынке Беларуси. Что произошло?
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.